Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Свислочь (бассейн реки Днепр)

река Свислочь (бассейн реки Днепр)

СВІСЛАЧ, рака ў Мінскай і Магілёўскай абласцях, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 285 км. Пл. вадазбору 5,2 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 40—50 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5%. Пачынаецца на Мінскім узвышшы за 1,5 км на ПдУ ад в. Шапавалы Валожынскага р-на, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Свіслач Асіповіцкага р-на. Асноўныя прытокі: Вяча (упадае ў Заслаўскае вадасховішча), Волма, Балачанка (злева), Цітаўка, Талька, Сіняя (справа). Рака цячэ па цэнтральнай частцы Мінскага ўзвышша і па заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў вытокавай частцы У-падобная і скрынкападобная, у сярэднім цячэнні пераважна трапецападобная, у ніжнім — невыразная або трапецападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4—0,6 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні 1—2 км. Схілы ў верхнім і сярэднім цячэнні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10— 12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. Пойма двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і меліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3—0,5 км у верхнім і 0,8—1 км у ніжнім цячэнні. Рэчышча ў межах Мінска і ніжэй да в. Каралішчавічы Мінскага р-на на 7 невялікіх участках агульнай працягласцю 7,9 км каналізавана. У вярхоўі ад в. Векшыцы рака з′-яўляецца часткай канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, шырыня Рэчышча да Заслаўскага вадасховішча 20—25 м. У межах Мінска рака ўтварае 8 лукавін. У цэнтры горада берагі забетаніраваны, добраўпарадкаваны. У сярэднім і ніжнім цячэнні Рэчышча меандруе, глыбокаўрэзанае, звілістае, шырынёй 25—30 м, ніжэй плаціны Асіповіцкага вадасховішча — да 50 м. Берагі ў ніжнім цячэнні вышынёй 2—3 м, месцамі 6—8 м. Прыродны рэжым ракі зарэгуляваны каскадам вадасховішчаў (Заслаўскае, Крыніца, Дразды, Камсамольскае возера, Чыжоўскае, Асіповіцкае). На сцёк ракі ўплывае таксама перакідка вады з Віліі па Вілейска-Мінскай воднай сістэме. 3 вадасховішча Дразды частка сцёку паступае ў Сляпянскую водную сістэму, у перспектыве паступіць у Лошыцкую водную сістэму, што дасць магчымасць стварыць воднае кола ў Мінску агульным працягам каля 50 км. Лядовы рэжым значна змяніўся пасля будаўніцтва Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Да яе будаўніцтва рака замярзала ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка, найбольшыя ўзроўні вады ў 1-й дэкадзе красавіка, працяг разводдзя 50 сутак- пасля будаўніцтва рэжым ракі мала вывучаны. У рацэ водзяцца акунь, плотка, шчупак, карась, лінь, але ніжэй Мінска рака забруджана і рыбы амаль няма. На Свіслачы гарады Мінск і Заслаўе.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта