Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Свольна

река Свольна

СВОЛЬНА, рака ў Пскоўскай і Віцебскай абл., правы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 99 км. Пл. вадазбору 1510 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %. Выцякае з воз. Нёчарыца (Себежскі р-н), цячэ па Полацкай нізіне (даўжыня на Беларусі 93 км) па мяжы Расонскага і Верхнядзвінскага р-наў, сярэдняе і ніжняе цячэнне ў Верхнядзвінскім р-не, вусце насупраць в. Цясты, размешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняе і сярэдняе цячэнне ракі ў лясістай мясцовасці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка. Асноўныя прытокі на Беларусі: Лонніца, Лешня (злева), Піжаўка, Водзьга (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 0,4—0,6 км, у ніжнім 0,8—1,5 км. Пойма перарывістая, пераважная шырыня каля 0,1 км, у ніжнім цячэнні 0,2—0,3 км. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае, шырыня 18:—20 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4,5 м, найболыная 7,6 м (1956 г.). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы крыгаход 2 сут.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта