Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Теруха

река Теруха

ЦЯРУХА, рака ў Добрушскім і Гомельскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 57 км. Пл. вадазбору 525 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад п. Альховае Добрушскага р-на, вусце за 4 км на 3 ад в. Цяруха Гомельскага р-на. Цячэ па ўсходняй ускраіне Гомельскага Палесся. Даліна пераважна выразная. Пойма двухбаковая (шырыня да 2 км), часткова асушаная. Рэчышча (шырыня да 10 м) на працягу 9 км ад вытоку і ад пункта за 2 км на ПнУ ад в. Будзішча да пункта за 1,5 км на ПдЗ ад в. Каралін Гомельскага р-на (27,1 км) каналізаванае. Берагі стромкія, вышынёй да 3 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў сярэдзіне 3-й дэкады сакавіка. Замярзае ў канцы 2-й дэкады снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Рака прымае сцёк меліярацыйных каналаў. Некалькі шлюзаў рэгулююць яе водны рэжым. Уздоўж ракі зона адпачынку Цяруха.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта