Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Титовка

река Титовка

ЦІТАЎКА, рака ў Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 33 км. Пл. вадазбору 372 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,16 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %. Пачынаецца з р. Пціч за 1,5 км на ПдУ ад в. Русаковічы, вусце ў в. Пухавічы. Цячэ па заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні невыразная, у нізоўі трапецападобная або скрынкападобная са стромкімі схіламі. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні адсутнічае, у ніжнім вузкая, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,5—0,8 км. Рэчышча (шырыня ад 10 м да 20 м) ад вытоку да в. Загай на працягу 16 км каналізаванае. На рацэ г. Мар′-іна Горка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта