Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Тремля

река Тремля

ТРЭМЛЯ, рака ў Гомельскай вобл., левы прыток Прыпяці. Даўжыня 80 км. Пл. вадазбору 769 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,92 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %. Пачынаецца на ПдУ ад в. Раманішчы Акцябрскага р-на, цячэ па Калінкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім р-нах пераважна па ўсходняй ускраіне нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце ў межах Мазырскага р-на, за 2,7 км на ПдЗ ад в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на. Асноўныя прытокі: р. Мядзведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі (злева). Даліна невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае. Замярзае ў сярэдзіне снежня, веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласць 92 сутак.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта