ТУР′-Я, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток р. Уша (бас. Віліі). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 37 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,7 %. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Лабачоўка, упадае ў Ушу за 0,5 км на Пн ад в. Турэц-Баяры. Рэчышча на працягу 5,7 км (ад моста на аўтадарозе Маладзечна — Смаргонь да в. Турэц-Баяры) каналізаванае.