Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Улла

Улла

УЛА, Ульянка, рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім р-нах, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 123 км. Пл. вадазбору 4090 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 25,4 м3/с Агульнае падзенне ракі 30,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Выцякае з Лепельскага возера на паўночнай ускраіне г. Лепель, вусце каля г.п. Ула Бешанковіцкага р-на. Цячэ па Верхнебярэзінскай нізіне, Чашніцкай раўніне і Полацкай нізіне. Асноўныя прытокі: Лукомка, Усвейка, Свячанка (справа), Хоцінка (злева). Даліна асіметрычная, трапецападобная, да в. Промыслы Бешанковіцкага р-на скрынкападобная- яе шырыня 300&mdash-600 м, найболыная да 1 км у сярэднім цячэнні, найменшая 100 м у верхнім цячэнні. Пойма чаргуецца па берагах, яе шырыня 50&mdash-100 м, ніжэй 200&mdash-400 м, у сярэднім цячэнні да 600 м. Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназвілістае, ніжэй умерана звілістае (шырыня 30 м, месцамі 40&mdash-50 м). Веснавое разводдзе з 3-й дэкады сакавіка да сярэдзіны мая, сярэдняя працягласць 56 сутак. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню 4,6 м, найбольшае 7,3 м. Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у пачатку красавіка. На рацэ г. Лепель, у вусці г.п. Ула.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта