Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Уса (бассейн реки Днепр)

река Уса (бассейн реки Днепр)

УСА, рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 55 км. Пл. вадазбору 549 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Выцякае з воз. Дзікае ў Чэрвеньскім р-не, вусце за 1,5 км на У ад в. Якшыцы Бярэзінскага р-на. Асноўныя прытокі: Карпілаўка, Бусль (злева), Ганутка і Дабрыца (справа). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй частцы — трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, яе шырыня да 0,2 км, на асобных участках да 1 км. Рэчышча на працягу 9,2 км ад вытоку і 2 км перад вусцем каналізаванае, на астатнім працягу звілістае (шырыня каля 8 м). Берагі ўмерана стромкія, іх вышыня 0,3—1,2 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта