Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Уса (бассейн реки Неман)

река Уса (бассейн реки Неман)

УСА, рака ў Валожынскім, Стаўбцоўскім і Навагрудскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 75 км. Пл. вадазбору 665 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Таўканы Валожынскага р-на, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, па Налібоцкай пушчы, упадае ў Нёман за 2 км на ПнУ ад г.п. Любча Навагрудскага р-на. У сярэднім цячэнні называецца канал Шубіна, у ніжнім канал Шубіна-Нёманскі. Асноўныя прытокі: Шура, Быстрая, Замянка, канал Каменка. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—1 км, у Стаўбцоўскім р-не каля в. Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля в. Пільніца звужаецца да 0,2 км. Пойма ў верхнім і ніжнім′- цячэнні двухбаковая (шырыня 0,1—0,15 км), у вярхоўі і ў межах Шубіна-Нёманскага канала забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная ручаямі і меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 8—10 м) на працягу 20 км перад вусцем каналізаванае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта