Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Уша (бассейн реки Днепр)

река Уша (бассейн реки Днепр)

УША, рака ў Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 89 км. Пл. вадазбору 725 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Смольніца Смалявіцкага р-на, вусце за 4,5 км на У ад в. Уша Бярэзінскага р-на. Асноўныя прытокі: Маконь, Рэчкі (злева), Клёнаўка, Беліца (справа). Цячэ пераважна па паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Даліна да в. Уборкі Чэрвеньскага р-на невыразная, на астатнім працягу трапецападобная- шырыня яе 0,9&mdash-1,2 км, найболыпая каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 5&mdash-20 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100&mdash-200 м), да вусця р. Маконь забалочаная і парослая лесам, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая. Рэчышча ад вытоку на працягу 13,9 км каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень вады ў сярэдзіне красавіка. Замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта