Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Уша (бассейн реки Неман)

река Уша (бассейн реки Неман)

УША, рака ў Нясвіжскім і Карэліцкім р-нах, левы прыток Нёмана. Даўжыня 105 км. Пл. вадазбору 1220 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,3 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Качановічы Нясвіжскага р-на, упадае ў Нёман на У ад в. Ярэмічы Карэліцкага р-на. Асноўныя прытокі: Гарадніца, Сноўка, Змейка, Цятранка (злева), Міранка (справа). Даліна не выражана, схілы забалочаныя. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырыня разліву ў ніжнім цячэнні да 2,5 км, у верхнім і сярэднім — ад 100 м да 1 км. Рэчышча на працягу 10,1 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі Дзікая (7,3 км) і за 1,5 км на ПнУ ад в. Еськавічы да в. Круты Бераг (2,8 км). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля Нясвіжа і в, Качановічы цячэ праз сажалкі. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта