Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Уша (бассейн реки Вилия)

река Уша (бассейн реки Вилия)

УША, рака ў Валожынскім і Маладзечанскім р-нах, левы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Пл. вадазбору 780 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,01 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2%. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Будраўшчына Валожынскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Вілію за 1,8 км на ПнЗ ад в. Шыкава. Асноўныя прытокі: Гадзея (злева), Цна (справа). Даліна ў вярхоўі трапецападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэднім цячэнні невыразная, у ніжнім — скрынкападобная. Пойма шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй г. Маладзечна 4—5 км, перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта