Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Усвейка

река Усвейка

УСВЕЙКА, Альшанка, Усвея, Усвіж-Бук, Усвіца, Язва, рака ў Талачынскім і Чашніцкім р-нах, правы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 116 км. Пл. вадазбору 708 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м3/с Агульнае падзенне ракі 94,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны в. Курчэўская Усвейка Талачынскага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад г.п. Чашнікі. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша і Чашніцкай раўніны. Даліяа трапецападобная, шырыня яе ў верхнім цячэнні да 0,3 км, найбольшая 1—1,5 км. Пойма двухбаковая (шырыня 200—300 м), у ніжнім цячэнні зліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні звілістае і моцназвілістае, на працягу 28 км у верхнім цячэнні каналізаванае- шырыня яго 2—5 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні 6—10 м, у вусці да 28 м. Разводдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да 3-й дэкады мая. Сярэдняе перавышэнне ўзроўню над межанню 2,9 м, найболынае 4 м. Замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта