Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Усвяча

река Усвяча

УСВЯЧА, рака ў Пскоўскай вобл. і Віцебскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 100 км. Пл. вадазбору 2340 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 15,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 %. Выцякае з воз. Ардосна каля в. Шастакова Усвяцкага р-на Пскоўскай вобл. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, праз азёры Сарочына і Усвяцкае. Вусце за 3 км на ПнУ ад г.п. Сураж (Віцебскі р-н). Асноўныя прытокі на Беларусі — Аўсянка і Рудня (справа). Даўжыня ракі на тэрыторыі Віцебскага р-на 31 км. Даліна трапецападобная, шырынёй ад 50 м да 3 км (пераважная шырыня 0,3— 0,8 км). Пойма двухбаковая, часта чаргуецца па берагах, шырыня 0,2— 0,3 км. Рэчышча слабазвілістае і звілістае, неразгалінаванае, у сярэднім цячэнні трапляюцца валуны. Разводдзе звычайна пачынаецца ў канцы сакавіка, працягласць да 65 сутак. Найбольшае перавышэнне вады над межанным узроўнем каля 2,9 м (у сярэднім цячэнні). Замярзае ў канцы лістапада, ледаход у канцы сакавіка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта