Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Усяжа

река Усяжа

УСЯЖА, рака ў Мінскім і Смалявіцкім р-нах, правы прыток р. Гайна (бас. Дняпра). Даўжыня 45 км. Пл. вадазбору 473 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Пачынаецца з вадасховішча Астрашыцкі Гарадок у Мінскім р-не (да 1978 вытокам лічылася р. Вяснянка), вусце за 3 км на ПнУ ад в. Юр′-ева Смалявіцкага р-на. Асноўныя прытокі: Дуброўка, Дзяражанка (злева) і Домелька (справа). Цячэ ў вярхоўі па паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша, у нізоўі па Верхнебярэзінскай нізіне. Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні трапецападобная (шырыня 0,5—2 км), у ніжнім невыразная. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні высокая, лугавая, месцамі пад ворывам (шырыня 0,2—1 км), у ніжнім амаль поўнасцю асушаная, тарфяністая (шырыня ад 1,5 км да 5 км). Рэчышча ад в. Прылепы Смалявіцкага р-на на працягу 6,1 км уніз па цячэнні каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае- шырыня яго 4—7 м, у нізоўі (шырыня 10— 25 м) меандруе. Берагі стромкія (вышыня 1,5—2 м), месцамі абрывістыя (вышыня 3—5 м). У сярэднім і ніжнім цячэнні рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. На ёй вадасховішча Дубраўскае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта