Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Уть

река Уть

ВУЦЬ, рака ў Добрушскім і Гомельскім р-нах, левы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўжыня 75 км. Пл. вадазбору 433 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца за 1,7 км на ПнЗ ад з. Лук′-янаўка Добрушскага р-на, зусце каля в. Цярэшкавічы Гомельскага р-на. Асноўныя прытокі: ручай Радзвін (злева) і рака без назвы каля в. Івакі (справа). Цячэ па Гомельскім Палессі. Даліна трапецападобная, шырынёй 300—600 м, у вытоку 150 м. Пойма двухбаковая, месцамі перарывістая, шырынёй 200—300 м- у разводдзе затапляецца на глыбіню 0,4— 0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Ад вытоку рэчышча каналізаванае на 2 км, у сярэднім цячэнні на 17,2 км. Шырыня ракі ў межань 10—18 м. Берагі да в. Вуць нізкія, забалочаныя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку 2-й дэкады сакавіка. На рацэ г.п. Церахоўка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта