Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Уза

река Уза

УЗА, рака ў Буда-Кашалёўскім і Гомельскім р-нах, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 76 км. Пл. вадазбору 944 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Бярозаўка Буда-Кашалёўскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне в. Бабовічы Гомельскага р-на. Асноўныя прытокі: Хочамля і Іволька (справа). Рака цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна трапецападобная, шырыня яе 0,6—0,8 км, найболыпая 1,5 км. Пойма ў вярхоўі і ніжнім цячэнні адсутнічае, у сярэдняй частцы двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км, найбольшая 0,7 км), у разводдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,3—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго ў верхнім цячэнні 5—8 м, у сярэднім і ніжнім 10—15 м. Берагі стромкія, вышынёй 0,8—3,5 м, месцамі больш. Замярзае ў сярэдзіне снежня, ледастаў 90 сутак. Веснавы крыгаход у пачатку 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя працягласць 11 сутак.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта