Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Уздянка

река Уздянка

УЗДЗЯНКА, Жыццё, рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім р-нах, левы прыток р. Уса (бас. Нёмана). Даўжыня 57 км. Пл. вадазбору 334 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Віцкаўшчына Дзяржынскага р-на, цячэ па Стаўбцоўскай раўніне, праз г.п. Узда, упадае ў Усу за 0,5 км на У ад в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на. У верхнім цячэнні называецца Ж э с ц ь. Асноўны прыток — р. Алёхаўка. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, яе шырыня 400—600 м. Да в. Дуброўка рака цячэ па асушаным балоце, ніжэй пойма роўная, адкрытая (шырыня 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае: 14 км ад вытоку і 4 км ад пункта за 1,2 км на ПнЗ ад в. Аляксандрава да в. Чурылава. Каля в. Краснае магчымы пераліў у ручай без назвы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта