Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Узлянка

река Узлянка

ВУЗЛЯНКА, рака ў Мядзельскім і Вілейскім р-нах, левы прыток р. Нарач (бас. Віліі). Даўжыня 53 км. Пл. вадазбору 663 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца каля в. Мазалеўшчына Мядзельскага р-на, вусце на ПдУ ад в. Іжа. Асноўныя прытокі: Чорная, Ментынь (злева). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма ў верхнім цячэнні разараная, яе шырыня 200—300 м. Ад вытоку да паўночнай ускраіны в. Наўры (15 км) рэчышча каналізаванае. Водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. Шырыня рэчышча ў межань ад 8 да 20 м. На рацэ ў маляўнічых мясцінах зона адпачынку Вузлянка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта