Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Ведрич

река Ведрич

ВЕДРЫЧ, Ведрач, рака ў Калінкавіцкім і Рэчыцкім р-нах, правы прыток Дняпра. Даўжыня 68 км. Пл. вадазбору 1330 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Уюнішчы Калінкавіцкага р-на, упадае ў Дняпро каля в. Азершчына Рэчыцкага р-на. Асноўныя прытокі: канава Рэбуска (справа), рэкі Днепрык, Дзяражня (злева). Цячэ па Гомельскім Палессі. Даліна невыразная, шырыня 0,6—0,8 км. Пойма шырынёй 0,3— 0,5 км, сухая, лугавая. Ад вытоку 49 км рэчышча каналізавана, шырыня ракі ў межань 6—8 м. У пойме меліярацыйныя каналы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта