Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Вихра

Вихра

ВІХРА, рака ў Магілёўскай і Смаленскай абласцях, правы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўжыня 158 км (на Беларусі 40 км). Пл. вадазбору 2230 км2 (на Беларусі 360 км2). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца ў Красненскім р-не Смаленскай вобл., далей цячэ ў Мсціслаўскім р-не. Асноўныя прытокі: Трасцянка, Упакой, Жалязняк, Вяльнянка (злева), Руфа, Малахоўка, Гарадня, Княгіня, Чорная (справа). У межах Беларусі цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5&mdash-2 км. Пойма двухбаковая, шырыня яе 0,4&mdash-0,6 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 15&mdash-20 м. Каналізавана 9,9 км рэчышча ў ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, часта абрывістыя. На рацэ г. Мсціслаў.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта