Нерис (Вилия, лит. Neris, польск. Wilija, белорус. Вiлія) &mdash- река в Белоруссии и Литве, правый приток Немана (Нямунаса). Общая длина реки 510 км, из них 228,0 км по территории Литвы. Бассейн охватывает 24942,3 км?, из них в Литве 13849,6 км? (5,6 %).
ВІЛІЯ (літ. Нярыс), рака на тэрыторыі Беларусі і Літвы, правы прыток Нёмана. Даўжыня 498 км, у Беларусі &mdash- 264 км. Пл. вадазбору 25,1 тыс. км2, на тэр. Беларусі &mdash- 11 тыс. км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 186 м3/с. Пачынаецца з невялікага балота за 1 км на ПнУ ад в. Вялікае Поле Докшыцкага р-на, перасякае мяжу з Літвой за 2 км на ПнЗ ад в. Жарнэлі Астравецкага р-на, упадае ў Нёман на тэрыторыі Літвы каля г. Каўнас. Асноўныя прытокі на тэрыторыі Беларусі: Сэрвач, Нарач, Страча (справа), Дзвінаса, Ілія, Уша, Ашмянка (злева). На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў Свіслач. Даліна звілістая, добра распрацаваная, у верхнім цячэнні шырынёй 1&mdash-3 км, бліжэй да вусця звужаецца да 0,2&mdash- 0,4 км. Амаль на ўсім працягу тэрасы. Пойма ў верхнім цячэнні ў асноўным забалочаная, шырыня яе 200&mdash-400 м, ніжэй перарывістая, шырынёй 50&mdash- 70 м, месцамі да 600 м- на ўчастку паміж вёскамі Стахі і Раздоры Вілейскага р-на шмат старыц. Рэчышча ў вярхоўі моцназвілістае, шырыня яго ад 1 м да 2 м, каля вусця Ушы 40&mdash-60 м (месцамі да 100 м), да ўпадзення Балошынкі 60&mdash-70 м- шмат астравоў, адмелін, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка і доўжыцца каля 50 сутак. Рэжым адрозніваецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45 % гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля здачы ў эксплуатацыю Вілейскага вадасховішча ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снежня, у сярэднім і ніжнім &mdash- у канцы снежня &mdash- пачатку студзеня, крыгалом у 2-й палове сакавіка ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя тэмпература вады летам 18&mdash-20 °-С, найболыная ў ліпені (27,9 °-С, 1956 г.). Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра- каштоўныя &mdash- судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз, вугор. На рацэ гарады Вілейка, Вільнюс і Каўнас (у вусці). На берагах у маляўнічых мясцінах створаны зоны адпачынку Вілейка, Плёсы- у вытоку Віліі помнік прыроды &mdash- Бярозкаўскі дуб-велікан. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі больш за 40 каналаў агульнай даўжынёй каля 300 км.