Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Вислица

река Вислица

ВІСЛІЦА, рака ў Пінскім р-не, правы прыток Бобрыка 1-га (бас. Прыпяці). Даўжыня 41,8 км. Пл. вадазбору 543 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %. Пачынаецца асушальнай канавай за 2 км на Пд ад в. Рэчкі, цячэ.па заходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Асноўныя прытокі — каналы Ліпнікі і Дабраслаўка (злева). Да 1978 Вісліца цякла праз воз. Пагосцкае, пасля стварэння на яго месцы наліўнога вадасховішча Пагост цячэ па новым рэчышчы (канале), агінаючы вадасховішча з Пд. Упадае ў Бобрык 1-ы каля в. Дубнавічы. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, паміж вёскамі Юзафін і Новы Двор трапецападобная, шырынёй 1—3 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,3— 0,7 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня да 4 м, ніжэй в. Новы Двор да 20 м), абвалавана дамбамі.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта