Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Вить

река Вить

ВІЦЬ, Прабойная канава, рака ў Калінкавіцкім і Хойніцкім р-нах, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 70 км. Пл. вадазбору 991 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца каля в. Нахаў Калінкавіцкага р-на, далей цячэ ў Хойніцкім р-не па нізіне Гомельскае Палессе. Прытокі — невялікія ручаі і меліярацыйныя канавы. Упадае ў Прыпяць каля в. Тульгавічы Калінкавіцкага р-на. Даліна невыразная, у нізоўі зліваецца з поймай Прыпяці. Да в. Барысаўшчына Хойніцкага р-на пойма двухбаковая- яе шырыня 200— 300 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта