Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Волчанка (бассейн реки Днепр)

река Волчанка (бассейн реки Днепр)

ВАЎЧАНКА, рака ў Асіповіцкім і Бабруйскім р-нах, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня 37,5 км. Пл. вадазбору 374 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца за 1,8 км на ПдЗ ад р. п. Татарка Асіповіцкага р-на, упадае ў Бярэзіну каля в. Вербкі Бабруйскага р-на. Асноўныя прытокі: канава Ваўчанка (справа), Ясенка (злева). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—500 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі стромкія, вышынёй 1,5— 3 м. Рака выкарыстоўваецца як вода-прыёмнік меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта