Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Волка (приток реки Морочь)

река Волка (приток реки Морочь)

ВОЛКА, рака ў Слуцкім і Капыльскім р-нах, левы прыток Морачы (бас. Прыпяці). Даўжыня 35 км. Пл. вадазбору 250 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца каля в. Славіна ў Слуцкім р-не, далей цячэ ў Капыльскім р-не па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Морач за 7 км вышэй ад в. Вялікі Рожан. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шырынёй 2—3 км. Лойма двухбаковая, шырынёй 0,5— 3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае- шырыня яго 3—8 м. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Рахіні (пл. 3 га) і Свідзічы (пл. 10 га).
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта