Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Воложинка

река Воложинка

ВАЛОЖЫНКА, рака ў Валожынскім р-не, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 35 км. Пл. вадазбору 168 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %. Пачынаецца каля в. Брылькі на заходніх схілах Мінскага ўзвышша, цячэ праз г. Валожын, упадае ў Іслач ніжэй в. Расолішкі. Асноўны прыток р. Рачэўка. Рэчышча ў вярхоўі слаба-звілістае, на працягу 22 км каналізаванае (ад Валожына да в. Расолішкі). Берагі стромкія, ніжэй Валожына абрывістыя. На паўднёва-заходняй ускраіне Валожына сажалка (пл. 0,04 км2). У пойме сетка меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта