ВАРОНІНКА, Вароніна, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Ухлясць (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 133 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Гадылёва, вусце каля в. Старое Хазяйства. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.