Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Вята

река Вята

ВЯТА, рака ў Міёрскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 424 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %. Выцякае з воз. Набіста пад назвай Хараброўка (пасля в. Шчоўна называецца Вята), на невялікім працягу цячэ па паўночнай ускраіне гідралагічнага заказніка Балота Мох. Верхняе цячэнне ў межах Браслаўскай грады, сярэдняе і ніжняе — на ПнЗ Полацкай нізіны. На вадазборы шмат азёр (агульная пл. 36 км2). Асноўны прыток Голчыца (справа). Ўпадае ў Зах. Дзвіну за 1 км ніжэй ад в. Вята. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім — трапецападобная, у ніжнім — скрынкападобная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта