ВЯЗАЎКА, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 122 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Гірычы, упадае ў Нёман на Пд ад в. Мацевічы. Асноўны прыток — Карыценка. На рацэ каля вёсак Нямковічы, Парэчча, Раманавічы створаны сажалкі (пл. адпаведна 0,17 км2, 0,09 км2, 0,03 км2).