Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Янка

река Янка

ЯНКА, рака ў Браслаўскім і Шаркоўшчынскім р-нах, левы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 48 км. Пл. вадазбору 564 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Выцякае з Багданаўскага возера на Пд, за 0,5 км на ПдЗ ад в. Багданова Браслаўскага р-на, цячэ праз воз. Янка, ў межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны па лясістай забалочанай мясцовасці, вусце на ўсходняй ускраіне г.п. Шаркоўшчына. Асноўныя прытокі — рэкі Янка (справа) і Кулажка (злева). Даліна трапецападобная (шырыня 100— 350 м), у верхнім цячэнні невыразная. Пойма ў верхнім цячэнні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двух-баковая (шырыня 50—100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўверх ад вусця на працягу 39 км каналізаванае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта