Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Жабинка

река Жабинка

ЖАБІНКА, рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім р-нах, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 25 км. Пл. вадазбору 228 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Пелішча Камянецкага р-на (да меліярацыі пачыналася ад в. Жыцін), вусце ў межах г. Жабінка. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Каля в. Сакалова Жабінкаўскага р-на працякае праз сажалкі рыбгаса «Сакалова». Верхняе цячэнне на працягу 10 км называецца канал Жабінка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта