ЗАЛАТАЯ РЭЧКА, Злацяжэчка, рака ў Лідскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 30 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %. Пачынаецца каля в. Табала, упадае ў Нёман на ПдЗ ад в. Беліца. На працягу 5 км каналізаваная (ад вытоку да моста на аўтадарозе в. Беліца — в. Жалудок).