ЗВАНІЦА, рака ў Полацкім р-не, левы прыток р. Дрыса (бас. Зах, Дзвіны). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 52 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Выцякае з воз. Званае за 1 км на ПдЗ ад в. Званае, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Новыя Замашаны. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці.