Рачунское Подводная охота в Минске и Беларуси. Цены и каталог снаряжения для охоты под водой: гидрокостюмы, ласты, ружья...
Главная страница -> Архивные документы за 2013 год -> Водохранилища РБ -> Рачунское

Рачунское


Рачунское

РАЧУНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Смаргонскім р-не. Пл. 1,5 км2. Найбольшая глыбіня 4,4 м. Даўжыня 6,9 км. Найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 13,8 км. Аб&prime-ём вады 2,3 млн. м3. Сярэдні шматгадовы сцёк 184,5 млн. м3. Пл. вадазбору 840 км2. На р. Ашмянка (36 км ад вусця), за 13 км на ПнЗ ад г. Смаргонь, каля в. Рачуны. Створана ў 1959 для энергетычных мэт (працавала Рачунская ГЭС), скарыстоўваецца для рыбагадоўлі. Катлавіна складаецца з двух заліваў. Берагі пераважна высокія. У паўднёвай частцы вадасховішча востраў пл. 0,1 км2. Зарастае. Ваганні ўзроўню на працягу года нязначныя. На беразе вадасховішча Дом рыбака, лодачная станцыя.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 

Создание сайта