Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Адров

река Адров

Адроў, рака ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дняпра.
Даўжыня 75 км.
Пл. вадазбору 676 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м3/с
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9%.
Пачынаецца меліярацыйнай канавай каля в. Дубніцы Аршанскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне г. Орша. Асноўныя прытокі: Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань (усе справа). Цячэ па Аршанскім узвышшы. Даліна выразная, да в. Пагост трапецападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6&mdash-0,8 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1&mdash- 0,3 км. Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да в. Пількавічы Сенненскага р-на каналізаванае, далей звілістае, шырыня ракі ў межань 15&mdash-20 м. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя, вышынёй 5&mdash-7 м, месцамі да 20 м. На рацэ каля в, Дубніцы плаціна і сажалка (пл. 1 га), у пойме каля в. Барань Аршанскага р-на наліўная сажалка (пл. 2 га), на берагах у ніжнім цячэнні &mdash- г. Барань. Выкарыстоўваецца для адпачынку (санаторый-прафілакторый «-Лёс»- у г. Барань).

Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта