Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Аута

река Аута

Авута, рака ў Глыбоцкім і Міёрскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 47 км.
Пл. вадазбору 461 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5%.
Выцякае з воз. Падавута на ўскраіне Свянцянскіх град, далей цячэ па Полацкай нізіне. Асноўныя прытокі: Нехрысць і Ісцянка (справа), Улінец (злева). Упадае ў Дзісну за 3 км на ПдЗ ад г. Дзісна. Даліна трапецападобная, шырыня 150&mdash-250 м. Пойма высокая, шырыня 100&mdash-150 м. Рэчышча слабазвілістае, шырыня 4&mdash-6 м у вярхоўі, 8&mdash-10 м у ніжнім цячэнні. Каля в. Ялоўцы на рацэ плаціна і сажалка пл. 18,3 га.

Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта