БЕЛІЦА, рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах, правы прыток Ушы (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 56 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %. Пачынаецца каля в. Красны Дар Чэрвеньскага р-на, вусце каля в. Беліца Бярэзінскага р-на. На ўсім працягу каналізаваная.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -