Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Березина (бассейн реки Днепр)

река Березина (бассейн реки Днепр)

БЯРЭЗІНА, Беразіна, рака ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, правы прыток Дняпра. Даўжыня 613 км. Пл. вадазбору 24,5 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 142 м3/с Агульнае падзенне 69 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,11%. Пачынаецца на ПдЗ ад г. Докшыцы. Асноўныя прытокі: Гайна, Пліса, Уша, Уса, Свіслач (справа), Сха, Бобр, Клява, Ольса, Ала (злева). Агульная даўжыня рачной сістэмы Бярэзіны (425 рэк) 8490 км, густата рачной сеткі 0,35 км/км2. Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Бярэзіна падзяляецца на 3 участкі: верхні (ад вытоку да вусця Гайны, 168 км), сярэдні (паміж вусцямі Гайны і Свіслачы, 205 км), ніжні (ад упадзення Свіслачы да вусця 240 км). У верхнім цячэнні рака працякае праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, перасякае азёры Медзазол і Палік. Даліна невыразная, амаль на ўсім працягу зліваецца з прылеглай забалочанай і аблесенай мясцовасцю. Пойма забалочаная, купістая, шырынёй 2—3 км, у асобных месцах звужаецца да 0,5 або пашыраецца да 6 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,3—1,8 м, часам да 3 м. Рэчышча моцназвілістае, багатае пратокамі і невялікімі пясчанымі астравамі. Шырыня ракі 15— 20 м, найболыпая 60 м. Берагі нізкія (да 0,5 м), на асобных участках стромкія (вышыня да 1,5 м), пясчаныя, забалочаныя. У сярэднім цячэнні даліна выразная, трапецападобная, шырыня яе 2—3 км, месцамі — да 1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя (вышыня 10— 35 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў, пад лесам і хмызняком. Каля падэшвы схілаў багатыя выхады грувтавых водаў. Пойма да вусця Бабра левабярэжная, ніжэй двухбаковая, шырынёй 1,5—2 км, хмызнякова-лугавая. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,5—3 м, тэрмінам ад 10— 20 сутак да 1,5—2 месяцаў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае. Шырыня ракі 60—80 м, найболыпая 100—300 м. Берагі стромкія, вышынёй 1—2 м. Ніжэй упадзення Свіслачы і да вусця даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 2—8 км, месцамі звужаецца да 0,3—0,5 км. Схілы стромкія, вышынёй 6—15 м, месцамі 20—25 м, парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Пойма вельмі забалочаная, купістая, пераважна левабярэжная, радзей двухбаковая- шырыня яе 1,5—5 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,2—3,5 м тэрмінам да 1,5 месяца. Рэчышча звілістае, шмат плаўных лукавін, адмелін, заліваў, рукавоў, старыц і поймавых азёр. Шырыня ракі 80—130 м. Берагі ад спадзістых да абрывістых, вышынёй ад 1—2 м да 15 м. Асаблівасць воднага рэжыму Бярэзіны — высокія паводкі позняй восенню і спад іх у перыяд ледаставу. Значная прыродная зарэгуляванасць сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, пры зацяжным снегараставанні — некалькімі хвалямі. Пад′-ём узроўню (працягласць 20— 30 сутак) пачынаецца з сярэдзіны сакавіка- сярэдняя вышыня 2,3—3,4 м над межанным узроўнем, найбольшая 4,8 м (у нізоўі). Прабег хвалі разводдзя ад вытоку да вусця на працягу 8 сутак. Спад узроўню ў вярхоўі 30— 40 сутак, у ніжнім цячэнні да 2 месяцаў. Замярзае Бярэзіна ў 1-й палове снежня, крыгалом пачынаецца ў канцы сакавіка. Найболыпая таўшчыня лёду 30—60 см (канец лютага — пачатак сакавіка). Веснавы ледаход 4— 7 сутак. Сярэдняя тэмпература вады летам 18—20 °С. Гадавы сцёк завіслых наносаў каля Барысава 7,2 тыс. т. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра- каштоўныя — судак, мінога, галавень, падуст, сом, мянтуз. Суднаходства ад в. Броды Барысаўскага р-на (494 км ад вусця). Лесасплаў. Выкарысгоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. Каналізавана 12,8 км рэчышча ў вярхоўі. На рацэ гарады Барысаў, Беразіно, Бабруйск, Светлагорск- у маляўнічых мясцінах зоны адпачынку рэспубліканскага значэння Беразіно і Асіповічы, мясцовага — Дроздзіна, Прырэчча і інш.- курорты Бабруйск і Горваль.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта