Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Березовка (приток реки Дисна)

река Березовка (приток реки Дисна)

БЯРОЗАЎКА, Бярэжвіца, рака ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім р-нах, правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 53 км. Пл. вадазбору 721 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца з воз. Падлужнае, цячэ праз г. Глыбокае, у межах Свянцянскіх град, далей па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй г.п. Шаркоўшчына. Асноўныя прытокі: Аржаніца і Маргва (злева), Дабрылаўка і Стуканаўка (справа). Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная, на астатнім працягу вузкая, шырынёй 0,5—3 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 50 м — 0,5 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 Км у верхнім цячэнні і 1,5 км каля в. Юльянова Шаркоўшчынскага р-на- на астатнім працягу звілістае, шырыня яго 14—16 м у верхнім цячэнні і 20—30 м у ніжнім.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта