Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Бобрик 1-й

Бобрик 1-й

БОБРЫК 1-ы, рака ў Брэсцкай вобл., левы прыток Прыпяці. Даўжыня 109 км. Пл. вадазбору 1902 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %. Пачынаецца з ляснога балота за 2,5 км на ПнЗ ад в. Сукач Ганцавіцкага р-на, цячэ ў Пінскім і Лунінецкім р-нах па нізіне Прыпяцкае Палессе. Упадае ў Прыпяць за 2 км на ПнЗ ад чыгуначнай станцыі Прыпяць. Асноўныя прытокі: Вісліца (справа), каналы Хатыніцкі, Прысць, Багданаўка (злева). Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шырыня ў сярэднім цячэнні 0,5&mdash-1 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзена за 0,5&mdash-3 км ад старога. Шырыня яго ад 3&mdash-3,5 м у вытоку да 35&mdash-40 м у вусці. У пойме ракі ў Пінскім р-не створаны наліўное вадасховішча Пагост і сажалкі рыбгаса «-Палессе»-, 2 невялікія сажалкі (11 га і 2,6 га) каля в. Парахонск.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта