Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Брагинка

река Брагинка

БРАГІНКА, рака ў Гомельскай вобл., раней была левым прытокам Прыпяці. Даўжыня 179 км. Пл. вадазбору 2778 км2. Пасля рэгулявальных работ — пракопвання каналаў, якія сталі адводзіць ваду ў Дняпро, раку дзеляць на 3 самастойныя аб′-екты: Брагінка Верхняя — ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад в. Пракісель) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўпадзення ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі р-ны, даўжыня 76 км, пл. вадазбору 1390 км2)- Брагінка Сярэдняя — ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на Пд ад в. Гарадзішча) да вытоку канала Івераўка (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўпадзення ў Дняпро (Брагінскі раён. даўжыня 55 км, пл. вадазбору 460 км2)- Брагінка Ніжняя — ад вытоку канала Івераўка да ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, пл. вадазбору 928 км2), увесь іх вадазбор на Гомельскім Палессі. Даліна Брагінкі пераважна невыразная. Пойма нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м. Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. На рацэ г. Брагін.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта