Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Дитва

река Дитва

ДЗІТВА, рака на тэрыторыі Літвы, Воранаўскага і Лідскага р-наў, правы прыток Нёмана. Даўжыня 93 км (у межах Беларусі каля 90 км). Пл. вадазбору 1220 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,2 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца каля г. Эйшышкес у Літве, за 1,2 км ад в. Даўгердзішкі перасякае мяжу Беларусі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, у нізоўі — па Нёманскай нізіне. Вусце за 1,3 км ад в. Бенявічы Лідскага р-на. Асноўныя прытокі: Каменка, Восава, Крупка, Лідзея (злева), Радунька, Чарняўка (справа). Даліна выразная, яе шырыня да ўпадзення р. Крупка 1—2,5 км, ніжэй 0,6—1,1 км. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырынёй ад 500 м да 1 км. Рэчышча ад мяжы з Літвой (50 км) каналізаванае, ніжэй моцназвілістае, дзеліцца на рукавы. Яго шырыня ў межах 20— 25 м, у верхнім цячэнні 5—10 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта