ЕЛЕНКА, рака ў Хоцімскім р-не, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 102 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %. Пачынаецца за 1,1 км на ПнУ ад в. Зелянец, вусце за 2 км на Пд ад в. Бярозкі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,7 км (ад вытоку да в. Чарняўка).