Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Гольша

река Гольша

ГАЛЫША, Гольша, рака ў Горацкім і Дрыбінскім р-нах, правы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 37 км. Пл. вадазбору 225 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м3/с Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Чапялінка Горацкага р-на, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Дрыбін. Асноўны прыток — р. Дабранка (справа). Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна скрынкападобная, глыбокаўрэзаная, шырыня яе 0,5—1 км. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 0,2—0,7 км. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй свабодна меандруе, звілістае, шырыня ракі ў ніжнім цячэнні ў межань 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта