Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Гривда

река Гривда

ГРЫЎДА, рака ў Слонімскім і Івацэвіцкім р-нах, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 85 км. Пл. вадазбору 1330 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,8 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца каля в. Варонічы Слонімскага р-на, цячэ па Слонімскім узвышшы. Асноўныя прытокі: Була, Булянка, Руднянка, Бусяж, Любішчанскі канал. Даліна выразная, яе шырыня ад 1 да 1,5 км, у вярхоўі не выражана. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шырыня яе 0,4—0,8 км, у ніжнім цячэнні да 1,5 км, у асобных мясцінах перасечаная старыцамі і асушальнымі канавамі. Рэчышча ў вярхоўі і на асобных участках каналізаванае. Яго шырыня ў межань ад 3—4 м у вярхоўі да 20—30 м у ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, вышынёй 1—2 м. У маляўнічых мясцінах на ўскраіне г. Івацэвічы зона адпачынку, ніжэй горада ўздоўж ракі насыпныя дамбы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта