КАМЯНЧАНКА, рака ў Сенненскім р-не, левы прыток р. Абалянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 46 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %. Пачынаецца за 0,6 км на Пн ад г. Галавачы, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Адамова. Рэчышча на працягу 10,5 км ад вытоку каналізаванае.