Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Котра

Котра

КОТРА, рака ў Гродзенскім і Шчучынскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 140 км. Пл, вадазбору 2060 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %. Пачынаецца на тэрыторыі Літвы (Варэнскі р-н), амаль на ўсім працягу цячэ праз лес. Асноўныя прытокі: Скарбянка, Нявіша, Жэчка, Астрынка, Рыча, Скідалька, Пыранка. Даліна да возера Корава выразная, яе шырыня 300&mdash-500 м. Пойма двух-баковая, шырынёй 300&mdash-500 м- да вусця Рычы нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй &mdash- звілістая, сухая. Рэчышча моцназвілістае, ніжэй в. Агароднікі Шчучынскага р-на на працягу 3 км камяністы перакат. Шырыня Рэчышча ў межань 10&mdash-20 м. Берагі да р. Скарбянка спадзістыя, слаба-забалочаныя, ніжэй &mdash- стромкія, вышынёй 1&mdash-5 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка &mdash- пачатку красавіка. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку сакавіка. На левабярэжжы Катранская пушча. У маляўнічых мясцінах зона адпачынку Котра (уздоўж ракі) і Скідаль (па левабярэжжы). Ад вусця ўверх па цячэнню (35 км) рыбапрамысловы ўчастак. У пойме меліярацыйныя каналы.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта