ЛЕШНЯ, Алешкі, рака ў Шклоўскім р-не, правы прыток р. Басі (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Новае Займішча, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Новае Вільянава. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,9 км (ад вытоку да ўсходняй ускраіны в. Старое Займішча).