ВЯДЗЕРКА, рака ў Бялыніцкім р-не, правы прыток Друці (бас. Дняпра). Даўжыня 19 км. Пл. вадазбору 69 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца з балота Галага за 2 км на Пд ад в. Рубеж, вусце каля в. Пільшычы. На большым працягу цячэ праз лес.